https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь аказалася ў гарачай палітычнай кропцы і павінна прымаць меры для сваёй бяспекі


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 23 верасня з дакладам старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанку.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля разрыву Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці Беларусь аказалася ў цэнтры ўвагі. Прэзідэнт падкрэсліў, што краіна выступае катэгарычна супраць размяшчэння такога ўзбраення ў Еўропе.

"Я ўжо не раз аб гэтым гаварыў", - нагадаў кіраўнік дзяржавы. Таму, растлумачыў ён, даклад Рамана Галоўчанкі не трэба ўспрымаць як бразганне зброяй.

"Размова ідзе аб тым, што мы, таксама знаходзячыся ў гэтым катле, гарачай палітычнай кропцы, не можам не звяртаць увагу на забеспячэнне сваёй бяспекі. Свет, на жаль, не стаў бяспечней. Мы гэта бачым і, вядома, павінны прымаць пэўныя меры", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся бягучай дзейнасцю Дзяржкамваенпрама, развіццём асноўных напрамкаў работы ведамства. Таксама кіраўнік дзяржавы спытаў, як цяпер развіваюцца прадпрыемствы, па якіх ім даваліся асобныя даручэнні. Размова, у прыватнасці, ішла аб 558-м Авіярамонтным заводзе ў Баранавічах, Аршанскім авіярамонтным заводзе, кампаніі "Тэхніка сувязі" ў Барані.

"Даручэнняў было не адно. Асабліва калі мы глядзелі новыя сістэмы ўзбраенняў. Як рэалізуюцца гэтыя даручэнні? Яны ў асноўным звязаны не толькі з аднаўленнем дзейнасці існуючых прадпрыемстваў. Яны звязаны з выпускам найноўшых узораў узбраення, якія мы здольны сёння ствараць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Асобна ён пацікавіўся развіццём ракетабудаўнічай галіны. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці, цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю.

"Размова ішла аб павелічэнні далёкасці, магутнасці гэтых ракет на падставе той базы, якая ў нас існуе, вопыту нашых партнёраў, перш за ўсё Кітайскай Народнай Рэспублікі, з якой мы актыўна супрацоўнічаем у галіне ракетабудавання. Хацелася б ведаць, як тут развіваюцца пытанні і вырашаюцца тыя задачы, якія былі пастаўлены", - сказаў Прэзідэнт.

Раман Галоўчанка далажыў, што задачы, якія стаяць перад ведамствам у гэтым годзе, у цэлым выконваюцца. Прадпрыемствы, што ўваходзяць у сістэму ДВПК, працуюць рэнтабельна, заработная плата там паступова расце. Паводле слоў старшыні камітэта, Дзяржкамваенпрам курыруе не толькі прадпрыемствы, што ўваходзяць у яго сістэму, але і ў цэлым арганізацыі абароннага сектара эканомікі.

"Цяпер сярэдняя заработная плата складае Br1,6 тыс. Да канца года будзем выходзіць на Br1,7 тыс. Гэта даволі высокі паказчык", - адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на аплату працы нізкааплатных работнікаў - яе неабходна падцягваць.

"Я паглядзеў па Оршы: добра, што вы да канца года ў сярэднім хаця б выйдзеце на Br1 тыс. Але трэба бачыць, што ў Дзяржкамваенпраме ёсць нізкааплатныя работнікі, і іх зарплату, як па ўсёй краіне, трэба падцягваць да гэтай сярэдняй зарплаты. Я вас не штурхаю да таго, каб вы плацілі людзям незаробленыя грошы, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Не, сёння трэба напружвацца, мы на рынку працуем: што зарабілі, тое і падзялілі. Тым людзям, якія ў вас працуюць, трэба плаціць зарплату, калі вы іх нанялі".

Прэзідэнт дадаў, што Br1 тыс. - гэта не завоблачная зарплата, гэта той мінімум, які дзяржава ў сярэднім павінна забяспечыць, усё астатняе - у руках саміх грамадзян.

"Але вось гэты мінімум, гэту падушку бяспекі для людзей мы павінны стварыць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

23 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Нацинальная безопасность Ракетостроение Бюджет Зарплата Соцзащита в Беларуси Военная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме