https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Захваральнасць на ВРІ і грып у Беларусі на нізкім узроўні


Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і грып у Беларусі знаходзіцца на нізкім узроўні, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Цяпер узровень захваральнасці на ВРІ ніжэйшы, чым гэта было тыдзень таму. Хварэюць пераважна дзеці, іх доля сярод усіх хворых дасягае 70 працэнтаў, што цалкам заканамерна.

Як падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вынікі даследаванняў пацвярджаюць, што эпідэміялагічная сітуацыя чаканая для бягучага перыяду. У асноўным цыркулююць рэспіраторныя вірусы негрыпознай этыялогіі, узбуджальнікі бактэрыяльнай этыялогіі.

Пры падрыхтоўцы да сезона захваральнасці прышчэпкі супраць грыпу зрабілі больш за 41 працэнт насельніцтва Беларусі.

Эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на ВРІ і грып знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя.

27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Грипп ОРВИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме