https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


У Беларусі — 87 063 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 79 429 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 87 063 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 2 196 173 тэсты на каранавірус.

79 429 чалавек больш не хварэе.

Памёр 925 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 38,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,9 млн заражаных, Індыя — больш за 7,3 млн, Бразілія — больш за 5,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 17 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:17.10.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:41
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме