https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі за суткі — 1322 выпадкі захворвання на COVID-19, выздаравела 1638 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 278 312 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 322 выпадкі.

268 530 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравела 1638 пацыентаў.

Усяго праведзена 4 790 333 тэсты на каранавірус.

Памерла 1 912 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 111 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28 млн заражаных, Індыя — больш за 10,9 млн, Бразілія — больш за 10 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 21 лютага 2021
 
Дата публикации:21.02.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме