https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чарговая хваля каранавіруснай інфекцыі можа прыйсці ў Беларусь у верасні


Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Каранавірусная інфекцыя становіцца ўсё больш сезонным захворваннем. "Чарговага ўздыму захворвання варта чакаць у верасні: калі большасць беларусаў вернуцца за студэнцкую парту, на працоўныя месцы, а пенсіянеры прыедуць з дач. Інакш кажучы, умоў для гэтага захворвання будзе больш", - сказаў міністр.

Аднак прычын для панікі няма, падкрэсліў Дзмітрый Піневіч. З вялікай доляй верагоднасці асноўная частка новых кейсаў будзе прыпадаць на амікрон-штам.

"Ён пераносіцца значна лягчэй. Тым не менш рэкамендую тым, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку, зрабіць яе. Пачынаючы з наступнага тыдня мы плануем нарасціць тэмпы бустарнай вакцынацыі. Лічу, з тымі паказчыкамі вакцынацыі, якіх мы дасягнулі да гэтага часу, ніякіх катастрафічных наступстваў не чакаем. Штама, падобнага на дэльту, таксама не чакаем. Сістэма аховы здароўя да ўздыму захваральнасці поўнасцю гатова", - падкрэсліў міністр аховы здароўя.

Кіраўнік ведамства заклікаў беларусаў не ігнараваць меры прафілактыкі, накіраваныя на стрымліванне захворвання. "За час з пачатку пандэміі, бадай, кожны з нас вывучыў іх добра: сацыяльнае дыстанцыраванне і вакцынацыя. Што датычыцца выбару вакцын, то ўсе зарэгістраваныя ў Беларусі прэпараты даказалі сваю эфектыўнасць. Нават калі была самая цяжкая хваля, я не аднойчы звяртаў увагу, што тыя, хто вакцынаваны, у рэанімацыю, як правіла, наогул не траплялі. Нядаўна мы зарэгістравалі кубінскую вакцыну. У будучым плануем яе выкарыстоўваць для дзяцей. Хоць тая ж кітайская вакцына эфектыўна для дзяцей з 5 гадоў", - рэзюмаваў Дзмітрый Піневіч.

5 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:767
 
Ключевые слова:
Коронавирус Штамм омикрон Лечение в Беларуси Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме