https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць заяў у камісію па вяртанні грамадзян на радзіму узрастае


Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед перад сумесным пасяджэннем Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
«Першыя прыкметы ўжо ёсць. Да нас сталі актыўней звяртацца нават бацькі маладых людзей, якія знаходзяцца за мяжой і па шэрагу прычын баяцца вяртацца ў нашу краіну. На гэты момант разгледжаны 241 зварот. Пэўная частка цяпер у рабоце — да 10 заяў на гэты момант, — расказаў Андрэй Швед. — Больш як 30 асобам мы далі станоўчыя адказы, 20 чалавек у нашу краіну ўжо вярнуліся, работа прадаўжаецца».

«Мы заўважаем пэўную актыўнасць, — адзначыў генпракурор. — Мы просім усіх, хто вяртаецца, каб яны (па жаданні) расказалі праўду аб тым, як ім жылося за мяжой, якое там рэальнае стаўленне да беларусаў. Думаю, дзякуючы гэтаму нашы людзі ўбачаць сапраўднае аблічча тых нашых суседзяў, у першую чаргу каля заходняй граніцы, якія нечаму спрабуюць нас вучыць».

Звязда, 26 лютага 2025
 
Дата публикации:26.02.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки Беглые Комиссия по возвращению
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме