https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для пераводу захаду Мінска на артэзіянскую ваду выкладзена 66 км вадаводаў


Выкладзена 66 км вадаводаў для пераводу захаду Мінска на артэзіянскую ваду. Аб гэтым на выязной нарадзе па пытанню пераводу Мінска на артэзіянскае водазабеспячэнне з удзелам намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Алега Корзуна расказаў дырэктар УП «Мінскводаканал» Фёдар Рымашэўскі.
У складзе аб’екта выдзелены чатыры чаргі будаўніцтва. Цяпер вядуцца работы па першай, другой і чацвёртай чэргах. Будаўніча-мантажныя работы па трэцяй чарзе практычна завершаны. Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама дырэктар УП «Мінскводаканал», па магістральным вадаводы другой чаргі будаўніцтва работы выкананы больш як на 93 працэнты. «Тут пытанняў няма, і я думаю, у лютым ці пачатку сакавіка будаўніцтва гэтага вадавода мы завершым», — сказаў Фёдар Рымашэўскі.

Што да зборных вадаводаў, якія прызначаны для транспартавання вады ад падземных водазаборных збудаванняў да зборных ёмістасцяў, то яны выкладзены на 50%. Паводле слоў дырэктара Мінскводаканала, вядуцца актыўныя работы па будаўніцтве як магістральнага, так і зборных вадаводаў.

Што да тэрыторыі водазабору, то дамоўленасці, якія былі дасягнуты з падрадчыкам, выконваюцца. Цяпер вядуцца работы па пашырэнні станцыі абезжалезвання на водазаборы, павелічэнні рэзервуарнага парка. Акрамя таго, з 38 свідравін перабурана 35. Тры астатнія свідравіны ў цяперашні час знаходзяцца ў працы. У поўным аб’ёме выканана пракладка высакавольтных ліній, якія забяспечваюць электраэнергіяй водазабор.

 «Мы ўкладваемся ў раней пастаўленыя тэрміны і ідзём па плане. Для сябе мы ставім задачу ў першым паўгоддзі завяршыць будаўніча-мантажныя работы на гэтым участку аб’екта», — дадаў Фёдар Рымашэўскі.

Ён таксама расказаў аб будаўніцтве чацвёртай чаргі: «Укладзена 86 працэнтаў магістральных вадаводаў на ўчастку ад Феліцыянава да водазабору Астравы. Акрамя таго, выканана каля 40 працэнтаў па зборных вадаводах. Гэта менш, чым на другой чарзе, але чацвёртую чаргу мы пачыналі апошняй, таму можна казаць аб досыць нядрэнных тэмпах. З 24 свідравін прасвідравана 21. Пакінутыя свідравіны знаходзяцца ў працы».

Самая складаная і маштабная чарга будаўніцтва — першая. «Работы па будаўніцтве магістральных вадаводаў выкананы прыкладна на 65 працэнтаў. Для паскарэння працэсу працуем на некалькіх участках адначасова. Што датычыцца зборных вадаводаў і перабурвання свідравін, то і тут работы вядуцца», — сказаў на заканчэнне Фёдар Рымашэўскі. Усяго, рэзюмаваў ён, выкладзена 66 км вадаводаў для пераводу захаду Мінска на артэзіянскую ваду.

Звязда, 1 лютага 2024
 
Дата публикации:01.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Мінск Городское хозяйство Водопровод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме