https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй


Шэраг канвенцый дэнансуюць з-за таго, што Мінск прыняў рашэнне пакінуць групу дзяржаў па барацьбе з карупцыяй.
Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў, якія датычацца сферы барацьбы з карупцыяй, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

Адпаведны закон ад 5 студзеня №348-3 падпісаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Раней гэты закон прыняў беларускі парламент.

Ён дэнансуе Канвенцыю аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю ад 4 лістапада 1999 года (падпісана Беларуссю ў Страсбургу 25 сакавіка 2004-га), Канвенцыю аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ад 27 студзеня 1999 года (падпісана 23 студзеня 2001 года) і дадатковы пратакол крымінальнай адказнасці за карупцыю (прыняты 15 мая 2003-га).

Акрамя таго, спыняецца дзеянне пагаднення паміж рэспублікай і Саветам Еўропы адносна прывілей і імунітэтаў прадстаўнікоў членаў Групы дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКА) і членаў інспекцыйных груп ад 22 студзеня 2010 года.

Выхад з міжнародных канвенцый звязаны з тым, што Мінск пакідае ГРЭКА.

Чаму Беларусь выходзіць з ГРЭКА

Раней Генпракурор Андрэй Швед растлумачыў прычыны такога рашэння. Паводле яго слоў, асноўная мэта ГРЭКА – павысіць эфектыўнасць яе членаў з дапамогай узаемнай ацэнкі праяў карупцыі. У прыватнасці, у арганізацыі ўстанаўліваюць антыкарупцыйныя стандарты, а адпаведнасць ім кантралююць з дапамогай маніторынгу.

Швед звярнуў увагу, што ў Беларусі прыклалі максімум намаганняў па выкананні рэкамендацый ГРЭКА. Мінск накіроўваў адпаведную інфармацыю ў выканаўчы камітэт арганізацыі.

Аднак многія рэкамендацыі арганізацыі мелі палітычны характар. Генпракурор падкрэсліваў, што эксперты ГРЭКА патрабавалі змяніць Канстытуцыю рэспублікі і абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта, а гэта непрымальна.

ГРЭКА прыпыніла дзейнасць Мінска ў арганізацыі 17 сакавіка 2022-га, пазбавіўшы голасу. У той жа час выплату ўзносаў з Беларусі ў бюджэт ГРЭКА ніхто не адмяняў.

Мінск, 10 студзеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:10.01.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Коррупция Международные соглашения Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме