https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партыйнае будаўніцтва ідзе па нашым, беларускім шляху


Аб гэтым расказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч, падводзячы вынікі дыялогавай пляцоўкі "Партыйнае будаўніцтва і палітычная культура ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы" з удзелам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
"У першую чаргу хачу адзначыць, што партыйнае будаўніцтва ў нашай краіне ідзе нашым, беларускім шляхам: мы не імкнёмся капіяваць чыюсьці партыйную сістэму, а выбудоўваем сваю. І вельмі важна акцэнтаваць увагу на тым, што ўсе чатыры палітычныя партыі, якія сёння зарэгістраваны, стаяць на патрыятычных пазіцыях, пазіцыях грамадзянскасці, а таксама абароны суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Яны канкурыруюць паміж сабой толькі ў плане нейкіх ідэй, прапаноў па развіцці нашага грамадства і дзяржавы, і ў гэтым іх ключавая аснова", - адзначыў рэктар.

Ён таксама падкрэсліў, што ў краіне была негатыўная практыка партыйнага будаўніцтва, калі шэраг партый фактычна вялі антыдзяржаўную дзейнасць, працавалі на разбурэнне нашага грамадства.

"На сённяшні дзень гэтага няма, таму ўпэўнены, што партыйнае будаўніцтва будзе развівацца, а партыі, якія ёсць, будуць набіраць вагу і палітычны аўтарытэт у грамадстве. І гэта ўжо залежыць ад іх саміх", - расказаў Вячаслаў Даніловіч.

Гаворачы аб Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь назваў яе партыяй з гісторыяй, бо яна была створана больш як 30 гадоў таму. А сутнасць яе дзейнасці закладзена ўжо ў самой назве, і гэта ключавыя прынцыпы любога грамадства і дзяржавы - праца, без якой немагчыма ствараць, і справядлівасць, якой хоча кожны нармальны чалавек у адносінах да сябе, сваёй сям`і і сваёй краіны.

"Цяпер партыі для ўзмацнення яе ролі ў грамадстве трэба падмацаваць сваю назву канкрэтнымі справамі, ідэямі, што залежыць ад кожнага члена партыі, якія ў сукупнасці сфармуюць аўтарытэт Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці", - падкрэсліў ён.

Не менш важным Вячаслаў Даніловіч лічыць прыцягненне ў рады партыі моладзі, якая таксама павінна добра разумець сэнс паняццяў працы і справядлівасці, у чым ёсць глыбокі выхаваўчы сэнс.

23 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Партийное строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме