https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Год Дракона, птушка года і знакавыя месцы Беларусі: Нацбанк выпусціць у абарачэнне памятныя манеты


Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне новыя памятныя манеты. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 4 снежня 2023 года № 425, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Прававым актам прадугледжаны выпуск у абарачэнне з 18 снежня памятных манет «Легенда аб Менеску » серыі «Легенды гарадоў Беларусі» (срэбнай наміналам Br50 і медна-нікелевай — Br1), «Свіцязянскі» серыі «Заказнікі Беларусі» (срэбнай Br20 і медна-нікелевай Br1), «Год Цмока» серыі «Кітайскі каляндар» (срэбнай Br20).

Акрамя таго, з 21 снежня будуць выпушчаныя памятныя манеты «Чалавек» серыі «Космас. Эвалюцыя Сусвету» (срэбная наміналам Br100 і медна-нікелевая — Br1), «Жыццё» серыі «Космас. Эвалюцыя Сусвету» (срэбная Br50 і медна-нікелевая Br1), «Матуля» серыі «Дрэва жыцця» (срэбныя Br50 і Br20 і медна-нікелевая Br1), «Калінкавіцкі строй» серыі «Беларускі народны касцюм» (срэбная Br20 і медна-нікелевая Br1).

Таксама запланаваны выпуск з 27 снежня памятных манет «Гісторыя банкаў Беларусі» (срэбнай наміналам Br20 і медна-нікелевай — Br1), «Нясвіж. 800 гадоў» (срэбнай Br20 і медна-нікелевай Br1), «Калыханка» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор» (срэбнай Br20 і медна-нікелевай Br1), «Лёгкі хлеб» серыі «Беларускія народныя казкі» (срэбнай Br20 і медна-нікелевай Br1), «Звычайная туркаўка» серыі «Птушка года» (срэбнай Br10 і медна-нікелевай Br1).

Гэтыя манеты ўяўляюць сабой законны плацежны сродак і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 13 снежня 2023
 
Дата публикации:13.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Нумизматика Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме