https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На забеспячэнне даступнага асяроддзя для інвалідаў на 5 гадоў выдзелена больш за Br300 млн


Аб гэтым расказала кансультантка упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі Святлана Капура.
Праца па забеспячэнні даступнасці ажыццяўляецца ў ходзе рэалізацыі падпраграмы «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» дзяржпраграмы «сацыяльная абарона».

«Перад намі стаяць задачы забеспячэння даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, транспартнай інфраструктуры і вулічна-дарожнай сеткі. Без увагі не застаецца транспартная і інфармацыйная даступнасць», — адзначыла Святлана Капура.

Яна падзялілася, што 6 студзеня 2023 года ўступіла ў сілу пастанова, у якой зацверджаны правілы забеспячэння даступнасці аб’ектаў сацыяльнай, транспартнай, вулічна-дарожнай сеткі, транспартных сродкаў і ацэнкі іх даступнасці. На выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні даступнага асяроддзя, па словах Святланы Капуры, у рамках дзяржпраграмы «сацыяльная абарона» на бягучы год прадугледжана больш за Br9 млн, на пяцігодку — Br300 млн.

Святлана Капура адзначыла, што цяпер доля даступных аб’ектаў складае 19,8% сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, вулічна-дарожнай сеткі. З іх доля даступнасці аб’ектаў сацыяльнай сферы — 19,6%, транспартнай інфраструктуры — 8,9%, вулічна-дарожнай сеткі — 24,9%.

«У 2023 годзе наша задача — павялічыць долю даступных аб’ектаў для ўсіх грамадзян да 20,3%, у 2025 годзе — выйсці на ўзровень 23%», — падкрэсліла кансультантка упраўлення па справах інвалідаў.

«Магчыма, падасца, што гэта і невялікі працэнт, але разам з тым трэба сказаць, што ў нас вялікая колькасць аб’ектаў. І таму забяспечыць адразу вышэй, чым запланавалі, вельмі праблематычна. Гэта і фінансавыя, і часовыя затраты. Таму мы нашу працу праводзім паэтапна і такім чынам выконваем узятыя на сябе абавязацельствы», — адзначыла Святлана Капура.

Звязда, 22 лістапада 2023
 
Дата публикации:22.11.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Инвалиды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме