https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Устаноўлены новыя тэрміны прыбыцця міліцыі на месца злачынстваў і здарэнняў


Новы парадак і час прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі і членаў следча-аператыўнай групы на месцы ўчынення злачынстваў і здарэнняў устаноўлены кіраўніком МУС Беларусі Ігарам Шуневічам.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, 15 сакавіка міністрам быў падпісаны загад "Аб арганізацыі ўпраўлення сіламі і сродкамі, якія задзейнічаны ў ахове правапарадку, эфектыўнасці рэагавання на заявы і паведамленні аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях і інфармацыю аб здарэннях, што паступаюць у органы ўнутраных спраў".

Так, у гарадах рэспубліканскага, абласнога і раённага падпарадкавання, калі з моманту ўчынення злачынства да паступлення інфармацыі ў орган унутраных спраў прайшло не больш за гадзіну, а таксама маюцца звесткі пра асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынства, бліжэйшы нарад міліцыі абавязаны прыбыць на месца здарэння цягам 10 хвілін. Следча-аператыўная група (САГ) пры такіх акалічнасцях прыбывае ў максімальна кароткія тэрміны, а таксама з улікам наяўнай аператыўнай сітуацыі ці ўмоў надвор`я цягам 25 хвілін.

Нагадаем, раней дакументы МУС абавязвалі бліжэйшыя нарады міліцыі прыбываць на месца ўчынення злачынства ў Мінску і абласных цэнтрах цягам 7 хвілін, а следча-аператыўныя групы — цягам 25 хвілін.

Таксама, паводле інфармацыі УІГС МУС, калі ж з моманту паступлення інфармацыі аб учыненым злачынстве прайшло больш за гадзіну або адсутнічаюць звесткі аб асобах, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынства, бліжэйшы нарад органаў унутраных спраў на месца не накіроўваецца, а час прыбыцця следча-аператыўнай групы складзе да 50 хвілін.

У сельскай жа мясцовасці час прыбыцця САГ залежыць яшчэ і ад аддаленасці месца здарэння. Так, калі з моманту ўчынення злачынства да паступлення інфармацыі ў міліцыю прайшло не больш за гадзіну або маюцца звесткі пра асоб, замешаных ва ўчыненні злачынства, а месца здарэння знаходзіцца на адлегласці ў межах 30 кіламетраў, САГ абавязана прыбыць на працягу гадзіны. Калі месца здарэння знаходзіцца далей ад органа ўнутраных спраў, — цягам 1 гадзіны 30 хвілін.

У тым выпадку, калі з моманту паступлення інфармацыі, якая ўказвае на прыкметы злачынства, прайшло больш за гадзіну або адсутнічаюць звесткі пра асоб, замешаных ва ўчыненні злачынства, САГ прыбывае на працягу 2 гадзін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2013
 
Дата публикации:30.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1719
 
Ключевые слова:
Правонарушения Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме