https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якая вясна? Нават буслы разьвярнуліся


Буслы, якія ляцелі ў Беларусь, павярнулі назад. Гэта ня толькі з-за холаду, але і з-за адсутнасьці ежы: кузурак няма, а жабы яшчэ не прабудзіліся ад зімовай сьпячкі.
— Птушкі ня ведаюць прагнозу надвор’я, — кажа Раман Кальскі, кіраўнік польскага таварыства абароны птушак. — Некаторыя зь іх за пералёты плацяць жыцьцём. Пасьля доўгай і зьнясільваючай дарогі бусел меў бы праглынуць якую жабу, каб аднавіць і папоўніць страчаныя падчас палёту калёрыі, а тут яны ня маюць ніякіх шанцаў знайсьці нават дажджавога чарвяка. Буслы ядуць насякомых і жывёлаў, такіх як жукі, конікі, цвыркуны, дажджавыя чарвякі, жабы, палёўкі, краты і землярыйкі. Іх няма цяпер у лугах.

Нехта можа павярнуць назад, як гэта адбываецца ў Нямеччыне і Беларусі. Птушкі ўмеюць, калі трэба, затармазіць і разьвярнуцца ў больш цёплыя рэгіёны, тлумачыць нямецкі арнітоляг Харальд Якобі.

«У Беларусі буслы і гусі, якія штогод прылятаюць сюды на лета, сёлета разьвярнуліся назад на поўдзень, бо баяцца холаду,» — расказвае кіраўнік Нацыянальнай таварыства абароны птушак Віктар Ф’янчук..

— Некаторыя птушкі, як, напрыклад, жаўрукі, ужо прыбылі, але гусі, убачыўшы сьнег, павярнулі назад і цяпер знаходзяцца ва Ўкраіне, — кажа Ф’янчук. — Буслы, якія ляцелі ў Беларусь з Паўднёвай Афрыкі і Ізраілю, разьвярнуліся і чакаюць, пакуль у Беларусі пацяплее.

Радыё Свабода
, 1 красавіка 2103
 
Дата публикации:01.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1734
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Перелётные птицы Снегопад Европа Орнитология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме