https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вышыня снежнага покрыва ў Мінску дасягнула 57 см


З 46 да 57 см павялічылася ў Мінску вышыня снежнага покрыва пасля праходжання цыклона "Хаўер". Гэта найбольшае значэнне ў сталічнай вобласці.
У Стоўбцах таўшчыня снегу вырасла за суткі з 39 да 55 см, у Барысаве — з 44 да 53 см.

Максімальныя значэнні зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці — ад 58 да 61 см.

У той жа час у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, куды цыклон прынёс дажджы, снежнае покрыва паменшылася (у Брагіне — з 17 да 16 см, у Гомелі — з 2 да 1 см), а на некаторых паўднёва-ўсходніх тэрыторыях рэгіёну знікла наогул.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2013
 
Дата публикации:16.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1585
 
Ключевые слова:
Снегопад Природный катаклизм Циклон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме