https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 30 працэнтаў чаргавікоў Мінска гатовы палепшыць свае жыллёвыя ўмовы ў гарадах-спадарожніках


Аб гэтым паведаміў 27 лютага журналістам ва ўрадзе намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама па будаўніцтву Андрэй Галь.
"Апытанне грамадзян паказала, што каля 20-30 працэнтаў чаргавікоў сталіцы гатовы будаваць жыллё ў горадзе-спадарожніку", - адзначыў намеснк старшыні. Ён растлумачыў, што для развіцця гэтай тэмы рэалізуецца праграма па забеспячэнню гарадоў-спадарожнікаў скораснымі электрычкамі для таго, каб можна было дабрацца да Мінска ў больш хуткім рэжыме. Прадугледжваецца вываз у гарады-спадарожнікі прадпрыемстваў, а таксама развіццё новых інавацыйных прадпрыемстваў, каб у тым ліку забяспечыць жыхароў горада рабочымі месцамі.

Цяпер Мінгарвыканкам выконвае праверку чаргавікоў, якую неабходна завяршыць да 1 красавіка бягучага года. У рамках гэтай праверкі дакументаў супрацоўнікі камітэта праводзяць такія апытанні, растлумачыў Андрэй Галь.

27 лютага 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1561
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме