https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Замежныя грамадзяне сталі часцей звяртацца ў Беларусь з хадайніцтвамі аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
У параўнанні з 2011 годам колькасць такіх зваротаў павялічылася практычна на чвэрць - усяго за мінулы год паступіла больш як 100 хадайніцтваў. Пры гэтым значнае павелічэнне колькасці зваротаў адбылося ў чацвёртым квартале мінулага года, на працягу якога прынята да разгляду больш як палавіна ўсіх пададзеных у 2012 годзе хадайніцтваў.

З ліку замежных грамадзян, якія звярнуліся з хадайніцтвамі аб абароне ў мінулым годзе, грамадзяне Афганістана склалі 54,7 працэнта ад агульнай колькасці тых, хто звярнуўся, Сірыі - 13,2 працэнта, Грузіі - 10,4 працэнта, Егіпта - 3,8 працэнта, Расіі і Украіны - па 2,8 працэнта. Таксама звярталіся грамадзяне Пакістана, Азербайджана, Арменіі, Ірана, Кот-д`Івуара, Лівана, Польшчы, Таджыкістана, Шры-Ланкі, Эрытрэі, Эфіопіі і Эстоніі. Як адзначылі ў МУС, структура дзяржаў, адкуль у Беларусь прыбывалі ў 2012 годзе асобы, якія шукаюць прыстанішча, у асноўным заставалася такой жа, як у папярэднім годзе.

У 2012 годзе прыняты рашэнні па 79 хадайніцтвах аб абароне, у тым ліку адносна 46 іншаземцаў - аб адмове ў прадастаўленні статусу бежанца і дадатковай абароны ў Беларусі, 15 - аб спыненні разгляду хадайніцтваў, 16 - аб прадастаўленні статусу бежанца і двум іншаземцам прадастаўлена дадатковая абарона.

Усяго за перыяд правядзення працэдуры прадастаўлення статусу бежанца ў Беларусі (з 1997 года) у падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі звярнулася каля 3,8 тыс. іншаземцаў з 58 краін свету. На 31 снежня 2012 года ў Беларусі статус бежанца прадастаўлены 854 замежным грамадзянам з 15 дзяржаў, а 4 іншаземцам з 3 дзяржаў прадастаўлена дадатковая абарона. Акрамя таго, адносна 89 іншаземцаў, якім адмоўлена ў прадастаўленні статусу бежанца і дадатковай абароны, прыняты рашэнні аб нявысылцы, ім выдадзены дазволы на часовае пражыванне ў Беларусі.

18 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2349
 
Ключевые слова:
Статус беженца Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме