https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 500 снегаачышчальнікаў працавалі на рэспубліканскіх дарогах Беларусі ў мінулыя суткі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый.
У мінулыя суткі на аўтамабільных дарогах рэспубліканскага значэння ў Беларусі было задзейнічана 519 снегаачышчальнікаў і 388 пескасолеразмеркавальнікаў.

Для ўтрымання магістралей у належным стане таксама было зрасходавана 8 тыс. т песка-саляной сумесі і 500 т чыстай солі. Усяго, па стану на 22 студзеня, з пачатку асенне-зімовага перыяду для апрацоўкі пакрыцця рэспубліканскіх трас выкарыстана амаль 380 тыс. т песка-саляной сумесі і 51 тыс. т чыстай солі.

Паводле даных дзяжурна-дыспетчарскай службы дэпартамента "Белаўтадар", у мінулыя суткі з-за спадарожных нездавальняючых дарожных умоў ДТЗ на магістралях краіны не зарэгістравана. За гэты тэрмін, паводле аператыўных даных, было зафіксавана 2 уліковыя ДТЗ, у якіх адзін чалаве загінуў і яшчэ адзін чалавек быў траўміраваны.

З пачатку года на аўтатрасах рэспубліканскага значэння адбылося 68 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 21 чалавек загінуў і 57 - атрымалі раненні. У сувязі з гэтым "Белаўтадар" звяртаецца да карыстальнікаў дарог з просьбай выконваць правілы дарожнага руху, а таксама быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, а таксама выбіраць скорасны рэжым, адэкватны дарожным умовам.

22 студзеня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1808
 
Ключевые слова:
Снегопад Дорожная техника Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме