https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нягледзячы на павышэнне каэфіцыенту нараджальнасці, праблема папаўнення народанасельніцтва ў Беларусі застаецца вострай


Аб гэтым 3-га студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
Нягледзячы на тое што каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі павялічыўся (з 1,25 у 2005 годзе да 1,51 у 2012-м), у краіне па-ранейшаму застаюцца актуальнымі меры па стымуляванні нараджэння дзяцей.

Паводле яго слоў, урадам прыняты шэраг рашэнняў у гэтай сферы. Гэта і павышэнне памераў дапамог на дзяцей, якім больш за тры гады, і на дзяцей-інвалідаў, і рашэнні па паляпшэнні жыллёвых умоў. Павялічаны сумы, што выдзяляюцца мнагадзетным сем`ям на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах пры будаўніцтва жылля. Так, пры наяўнасці ў сям`і трох непаўналетніх дзяцей сума запазычанасці па выдадзеных крэдытах пагашаецца ў памеры 75%; пры наяўнасці чатырох і больш непаўналетніх дзяцей — 100%. Прадугледжана таксама магчымасць адтэрміноўкі выплаты па крэдытах для сем`яў, дзе адзін з бацькоў забяспечвае догляд за дзіцем.

Як нагадаў Румак, са студзеня 2012 года дадзена права на павышаны памер стандартнага падатковага выліку (246 тыс. рублёў) бацькам, якія маюць двух і больш дзяцей. З красавіка 2012 года ўсе дзеці да трох гадоў забяспечваюцца бясплатнымі лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.

Прынятая Палатай прадстаўнікоў і ўхваленая Саветам Рэспублікі новая рэдакцыя праекта закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" прадугледжвае ўвязку памеру дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў з сярэдняй заработнай платай па краіне, узмацненне сацыяльнай абароны сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, павышэнне адраснасці і эфектыўнасці ў аказанні дзяржаўнай падтрымкі сем`ям.

Паводле слоў Румака, не толькі меры матэрыяльнага стымулявання могуць адыгрываць ролю ў павышэнні нараджальнасці, асабліва што тычыцца нараджэння другога і трэцяга дзіцяці ў сям`і. Важныя таксама меры растлумачальнага характару, па павышэнні статусу сям`і і мацярынства.

БелаПАН
, 3 студзеня 2013
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2063
 
Ключевые слова:
Демография Соцзащита в Беларуси Материнство Детство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме