https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У раёне беларуска-польскай мяжы затрымана 12 грамадзян Малі


Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Група з 12 грамадзян Малі затрыманая вечарам 2 студзеня ў непасрэднай блізкасці ад аўтадарожнага пункта пропуску "Брэст". У жыхароў афрыканскага кантынента адсутнічалі беларускія візы, адпаведна на беларускай тэрыторыі яны знаходзіліся незаконна.

Як патлумачылі самі затрыманыя, пакінуць радзіму іх падштурхнула нестабільная палітычная і эканамічная абстаноўка. Першапачаткова для набыцця статусу бежанцаў гэтая група планавала дабрацца да Амстэрдама, менавіта таму яны аформілі і шэнгенскія візы.

Аднак па нейкіх прычынах малійцы адклалі паездку і тым самым пратэрмінавалі ўязныя дакументы. Тады яны сабралі неабходныя дакументы і паляцелі ў Маскву. У расійскай сталіцы мігранты планавалі атрымаць прыстанішча, але безвынікова. Хтосьці з "добразычліўцаў" накіраваў іх у бок польскай мяжы, пераканаўшы, што там ім дапамогуць напэўна. І тады малійцы адправіліся ў Брэст на цягніку, а ўжо да рэжымнай зоны пункта пропуску дабраліся на таксі.

Усе затрыманыя настойваюць, што не планавалі перасякаць дзяржаўную мяжу незаконна. Іх дакументы — арыгінальныя пашпарты з сапраўднай расійскай візай — таксама служаць пацвярджэннем гэтай "гісторыі". Акрамя таго, мігранты загадзя падрыхтавалі відэа- і фотаматэрыялы аб няпростых умовах жыцця на радзіме.

Праводзіцца далейшы разбор. У дзеяннях грамадзян Малі ўтрымліваюцца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле "Парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь". Пасля ўдакладнення ўсіх пытанняў імі зоймецца міграцыйная служба.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2463
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме