https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці ад маразоў пацярпелі 50 чалавек, тры чалавекі загінулі


У Мінскай вобласці з 13 па 24 снежня атрымалі абмаражэнні або пераахалоджанні 50 чалавек (з іх два дзіцяці), у тым ліку тры чалавекі загінулі. Аб гэтым паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.
Як адзначылі ва ўпраўленні, гэта толькі тыя, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу. У групе рызыкі — людзі, якія працуюць на вуліцы (вартаўнікі, будаўнікі і г.д.), пенсіянеры, дзеці і бяздомныя.

Так, у Капыльскім раёне ў паліклініку прывезлі 5-месячную дзяўчынку, якая адмарозіла шчокі. Стан дзіцяці здавальняючы. З дыягназам "агульнае пераахалоджанне" ў рэанімацыйнае аддзяленне Жодзінскай бальніцы паступіў зваршчык мясцовага прадпрыемства. З абмаражэннем 2-3-й ступені абедзвюх кісцей рук шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне і жыхарка Мінскага раёна.

24 снежня з абмаражэннем канечнасцяў у бальніцы вобласці звярнуліся дзевяць чалавек.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2012
 
Дата публикации:26.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2183
 
Ключевые слова:
Морозы Обморожения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме