https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб`яднаная праграма па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) закрывае свой офіс у Беларусі


Аб гэтым заявіла каардынатар ЮНЭЙДС у Беларусі Элеанора Гвоздзева ў інтэрв`ю бюлетэню "Вместе".
"Гэта палітычнае рашэнне не мае дачынення ні да патэнцыялу ЮНЭЙДС, ні да наяўнасці сродкаў, ні да распаўсюджвання эпідэміі, - падкрэсліла Элеанора Гвоздзева. - ЮНЭЙДС вызначыла, што тыя вынікі, якія паўплываюць на эпідэмію глабальна, могуць быць дасягнуты ў Афрыцы. У нашым рэгіёне застаюцца ў фокусе дзве краіны - Расія і Украіна".

Паводле слоў Элеаноры Гвоздзевай, тое, што закрываецца офіс, "яшчэ не значыць, што ўсё закрываецца і спыняецца - будзе крыху інакш, будуць іншыя ігракі на полі, будзе іншая праграма".

Каардынатар офіса ЮНЭЙДС у Беларусі рэкамендавала арыентавацца на інавацыйныя партнёрствы: з СНД, парламентам, прыватным бізнесам і г.д. Новыя партнёрствы дапамогуць знайсці ўстойлівыя схемы фінансавання праблемы ВІЧ унутры Беларусі.

Гэтаму можа садзейнічаць даследаванне, якое цяпер праходзіць пры падтрымцы ЮНЭЙДС, - у ім будуць вызначаны магчымыя шляхі і прапанавана стратэгія мабілізацый нацыянальных рэсурсаў.

Чакаецца, што ў даследаванні будуць сфармуляваны прапановы арыгінальных крыніц фінансавання (гэтак жа, як у Францыі праграмы па ВІЧ/СНІДу фінансуюцца праз нацыянальную авіякампанію).

"Самае надзённае пытанне для ўсіх у бліжэйшыя гады - як выбудаваць стратэгію з новымі партнёрамі ў рэгіёне", - рэзюмавала Элеанора Гвоздзева.

28 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1931
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Медицина Профилактика СПИД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме