https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магутнасць выбуховага прыстасавання, якое спрацавала ў раёне беларуска-польскай мяжы, склала не больш за 1 кг у тратылавым эквіваленце


Пра гэта паведаміў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што ў раёне другой заставы Гродзенскай памежнай групы на адным з участкаў беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух, з`явілася 5 лістапада. Інцыдэнт звязваўся з незаконным перасячэннем мяжы групай нелегалаў.

Паводле слоў Антановіча, КДБ працягвае правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на ўстанаўленне прычын выбуху і выяўленне асоб, датычных да яго ўчынення.

Ужо ўстаноўлена, што выбух адбыўся ў перыяд з 21.10 да 21.20 4 лістапада, што пацвярджаецца і апытаннямі мясцовых жыхароў. Знойдзеныя на месцы здарэння элементы, у тым ліку фрагменты электрычных правадоў і плат, іншыя матэрыялы адпраўлены на комплексную экспертызу, па выніках правядзення якой будзе прынята рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы.

"Вынікі вывучэння слядоў на мясцовасці дазваляюць вылучыць версію аб датычнасці да выбуху асоб, якія рабілі спробу або ўчынілі незаконнае перамяшчэнне цераз мяжу", — сказаў Антановіч.

Як паведамлялася раней, ваеннаслужачыя Гродзенскай памежнай групы выбылі на спрацоўку сігналізацыйнага комплексу і на месцы знайшлі сляды, што ішлі ў бок польскай тэрыторыі. Аб парушэнні мяжы былі праінфармаваныя польскія памежнікі, якія пазней затрымалі сем нелегалаў — грамадзян В`етнама і Афганістана. Як пазней высветлілася, перасякаючы мяжу, яны перацягвалі адзін аднаго на пакрывале.

Пры даследаванні слядоў, што вядуць углыб тэрыторыі Беларусі, памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад лініі мяжы знайшлі дзве варонкі ад выбухаў невядомага паходжання. Паводле наяўнай інфармацыі, вакол варонак былі раскіданыя рэшткі адзення і валюты.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2012
 
Дата публикации:07.11.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2632
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Пограничная служба Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме