https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Магілёўшчыне хрысьціянскія дэмакраты стварылі грамадзкае аб’яднаньне


18 лістапада ў Бабруйску адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянскія дэмакраты Магілёўшчыны».
На сход зьехаліся больш за сорак дэлегатаў зь дзевяці раёнаў вобласьці. Яны зацьвердзілі статут, абралі кіроўныя органы аб’яднаньня ды пастанавілі падаць дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі ва ўпраўленьне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму.

Старшынёй грамадзкай арганізацыі абралі Таісію Кабанчук. Паводле спадарыні Кабанчук актывісты аб’яднаньня будуць прасоўваць хрысьціянскія каштоўнасьці ўва ўсе сфэры грамадзкага жыцьця, бараніць правы людзей.

«Каштоўнасьці хрысьціянскіх дэмакратаў — гэта чалавек ды сям’я. Вось мы іх найперш і будзем бараніць. Змагацца за тое, каб жыцьцё ў іх было годным. Зразумела пасьля неаднаразовых спробаў зарэгістраваць партыю, партыйныя структуры як бы мы дакладна не рабілі дакумэнты ўсё адно ўлада будзе шукаць тое за што можна прычапіцца. Зразумела будуць ціснуць, на тых хто пагодзіцца нам даць памяшканьне пад юрыдычны адрас аб’яднаньня. Такія выпадкі былі. Нам у адкрытую прызнаваліся, што ім настойліва раілі адмовіць нам у арэндзе. Тыя хто сёньня быў на сходзе хочуць разьвівацца і аб’ядноўвацца і таму мы будзем настойлівыя ў рэгістрацыі арганізацыі. Будзем рабіць гэта бясконца. Надзея памірае апошняй», — заявіла «Свабодзе» пасьля сходу Таісія Кабанчук.

Сядзібу сваёй арганізацыі хадэкі Магілёўшчыны зьбіраюцца разьмясьціць у Магілёве. Дасягнута дамоўленасьць на арэнду памяшканьня зь мясцовым бізнэсоўцам.

Радыё Свабода, 18 лістапада 2012
 
Дата публикации:18.11.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2720
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Бабруйск Оппозиция в Беларуси Христианские демократы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме