https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзяржпагранкамітэце прапрацоўваецца пытанне аб зрушэнні тэрмінаў цяперашняга прызыву на тэрміновую ваенную службу з-за чэмпіянату свету па хакеі 2014 года


Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка.
У Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі прапрацоўваецца пытанне аб зрушэнні тэрмінаў сёлетняга восеньскага прызыву на тэрміновую ваенную службу.

Паводле слоў Аляксандра Цішчанкі, плануецца, што прызыў на тэрміновую службу ў пагранведамства сёлета пройдзе некалькі пазней, чым звычайна. Гэта дазволіць пазбегнуць у маі 2014 года супадзення тэрмінаў звальнення ваеннаслужачых у запас з перыядам правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі. Менавіта цяперашняму прызыву давядзецца арганізоўваць пагранічную бяспеку і ўзмоцнена ахоўваць мяжу падчас хакейнага форуму.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 352 ад 2 жніўня прызыўная кампанія ў краіне праводзілася са жніўня па лістапад уключна.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
21 верасня 2012
 
Дата публикации:21.09.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2474
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей Срочная служба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме