https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінулыя выбары прадэманстравалі кансалідацыю грамадства з уладай, мяркуюць кіраўнікі абедзвюх палат парламента


Кіраўнікі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, адкрываючы 2 кастрычніка апошнюю сесію парламента чацвёртага склікання, далі высокую ацэнку мінулым вырабам.
Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, парламенцкія выбары прайшлі "ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй, нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі нормамі", а таксама паказалі "падтрымку беларускім грамадствам палітычнага курсу краіны".

Андрэйчанка павіншаваў дэпутатаў, пераабраных у Палату прадстаўнікоў пятага склікання. "Не сумняваюся, што вы станеце ядром новага дэпутацкага корпусу і забяспечыце пераемнасць лепшых парламенцкіх традыцый", — заявіў ён.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў адзначыў "высокую грамадзянскую актыўнасць і мудрасць" беларускіх выбаршчыкаў, якія, паводле яго слоў, галасавалі за "адзінства і паразуменне ў грамадстве, за ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны".

"Парламенцкія выбары сталі яшчэ адным фактарам і сведчаннем кансалідацыі грамадства вакол нашых нацыянальных мэтаў, курсу нашага прэзідэнта", — сказаў Рубінаў, падкрэсліўшы адпаведнасць мінулай выбарчай кампаніі беларускай Канстытуцыі і "агульнапрызнаным нормам міжнароднага права".

"У нас не можа не выклікаць расчаравання ацэнка выбараў з боку місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, — заявіў Рубінаў. — На іх думку, выбары нібыта не адпавядалі міжнародным стандартам і не могуць быць прызнаныя справядлівымі і празрыстымі. Мы, безумоўна, не можам згадзіцца з такой ацэнкай нашых выбараў". Рубінаў сумняваецца, што такая ацэнка на самай справе адлюстроўвае меркаванне ўсіх назіральнікаў з боку АБСЕ.

"З іншага боку, мы асабліва і не чакалі нейкага іншага выніку, нейкіх іншых ацэнак. Мы ўжо ведаем, што прадузятае стаўленне да нашай краіны, загадзя падрыхтаваныя адмоўныя ацэнкі любых выбараў, дзе б яны ў нас ні праходзілі, — усё гэта, на жаль, стала традыцыйным інструментам націску на нашае грамадства тых заходніх палітыкаў, якім не падабаецца наш курс, не падабаецца спакойная абстаноўка ў краіне. А галоўнае, вядома, не падабаецца развіццё нашых саюзніцкіх адносінаў з Расіяй. Гэта з`яўляецца асноўным матывам", — заявіў Рубінаў.

Непрызнанне выбараў з боку Еўрасаюза старшыня СР расцэньвае як "непавагу да беларускага народа, мільёнаў выбаршчыкаў".

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў узялі 74,61% выбаршчыкаў, у тым ліку 26% — у датэрміновым галасаванні. Выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах. Падчас галасавання было абрана 109 дэпутатаў.

Палата прадстаўнікоў пятага склікання пачне працу 18 кастрычніка, Савет Рэспублікі — 19-га.

Незалежныя назіральнікі заявілі пра масавыя парушэнні падчас выбараў і не прызнаюць іх вынікаў. Яны сцвярджаюць, што яўка выбаршчыкаў на выбары была значна ніжэйшая за афіцыйную і ў любым выпадку склала менш чым 50%.

Прадстаўнікі АБСЕ і Еўрасаюза прызналі, што беларускія парламенцкія выбары не адпавядаюць міжнародным дэмакратычным нормам. Назіральнікі СНД выбары прызналі.

БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:02.10.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2848
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели ОБСЕ Содружество независимых государств Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме