https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Наламаў дроў" моцны вецер


Два дні запар над тэрыторыяй Беларусі "сваволіў" навальнічны фронт з парывамі ветру да 22 метраў за секунду.
За гэты час, па ўзгодненых звестках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 231 населенаму пункту ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях была нанесена матэрыяльная шкода.

У прыватнасці, разбураны тры сельскагаспадарчыя будынкі: сенасховішчы ў вёсках Гарадзілава Маладзечанскага і Глядавічы Мастоўскага раёна, цялятнік у вёсцы Жусіны Ваўкавыскага раёна. У Слаўгарадзе і на тэрыторыі раёна — у вёсцы Папоўка — абрынуліся трубы комінаў на кацельні прадпрыемства "Жылкамунгас" і Васьковіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Былі пашкоджаны дахі 193 жылых дамоў, 7 аб`ектаў сацкультбыту, 4 вытворчыя будынкі і 315 — сельскагаспадарчых. У шэрагу абласцей і ў Мінску работнікам МНС давялося прыбіраць упаўшыя дрэвы. У сталіцы дрэва пры падзенні пашкодзіла аўтамабіль. На тэрыторыі краіны былі абясточаны 1 190 населеных пунктаў, 134 сельскагаспадарчыя будынкі, 2 463 трансфарматарныя падстанцыі. У Гродзенскай вобласці на тэрыторыі чатырох лясгасаў былі пашкоджаны лесанасаджэнні на плошчы амаль 35 гектараў. Пацярпелых не было.

Сяргей Расолька
Звязда, 10 жніўня 2012
 
Дата публикации:10.08.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2509
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Ураган
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме