https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будзе праходзіць з 15 ліпеня па 13 жніўня


Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 19 чэрвеня зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, "па сутнасці, гэты каляндарны план выкладзены ў кодэксе, дзе распісаныя ўсе тэрміны", але прыняты дакумент "пераведзены ў фармат канкрэтных дат".

Паводле слоў Лазавіка, вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій пройдзе не пазней за 6 ліпеня, а іх утварэнне — не пазней за 9 ліпеня. Участкі для галасавання будуць створаныя да 21 ліпеня.

Вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пройдзе да 5 жніўня, а сфарміраваныя яны павінны быць не пазней за 8 жніўня.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 15 ліпеня па 13 жніўня, а іх рэгістрацыя — з 14 па 23 жніўня.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пройдзе з 2 па 31 жніўня, іх абранне — з 6 па 25 верасня.

У плане таксама ўказаныя даты іншых арганізацыйных мерапрыемстваў па правядзенні выбараў. План будзе размешчаны на сайце ЦВК і апублікаваны ў СМІ.

Як адзначыла на пасяджэнні старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што выбары членаў Савета Рэспублікі неабходна ажывіць. "Патэнцыяльныя кандыдаты павінны больш сустракацца з мясцовымі Саветамі, кожны дэпутат мясцовага ўзроўню павінен абсалютна свядома выказацца за тую ці іншую кандыдатуру", — адзначыла кіраўнік ЦВК.

БелаПАН, 19 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:19.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2327
 
Ключевые слова:
Парламент Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме