https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зусім не задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі толькі 7,4% дамашніх гаспадарак


Такія звесткі публікуе Белстат па выніках модульнага выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па вывучэнні ступені задаволенасці дамашніх гаспадарак жыллёвымі ўмовамі і тэрытарыяльнай даступнасці асноўных аб`ектаў сацыяльнай інфраструктуры, праведзенага ў маі гэтага года.
Большасць дамашніх гаспадарак (70,6%) задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі, 22% — хутчэй не задаволены.

Сярод дамашніх гаспадарак, незадаволеных жыллёвымі ўмовамі, 37,4% адзначылі ў якасці асноўнай прычыны незадаволенасці недастатковую плошчу жылля, 26,9% — адсутнасць асобнага жылля, 19,2% — адсутнасць камунальных выгод.

Па выніках абследавання, асноўныя аб`екты сацыяльнай інфраструктуры для большасці дамашніх гаспадарак знаходзяцца ў зоне паўгадзіннай даступнасці. Найбольшыя характарыстыкі тэрытарыяльнай даступнасці маюць аб`екты рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. У зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці знаходзіцца найбліжэйшы харчовы магазін для 85,3% дамашніх гаспадарак.

Сярод устаноў сістэмы аховы здароўя найбольш тэрытарыяльна даступнымі для насельніцтва краіны з`яўляюцца аптэкі. У 66,9% дамашніх гаспадарак дарога пешкі да аптэкі займае не больш чым 15 хвілін. Што да найбліжэйшых арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторную дапамогу (паліклінік, фельдшарска-акушэрскіх пунктаў і г.п.), то толькі 38,1% дамашніх гаспадарак указалі на іх размяшчэнне ў зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці.

Па выніках абследавання, у 12,4% насельніцтва на працягу года былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў лекавых сродках і медыцынскіх таварах, але не змаглі іх набыць, пры гэтым 64,4% з іх назвалі асноўнай прычынай недаступнасці лекавых сродкаў і медыцынскіх тавараў высокую цану на гэтыя тавары, 34,7% — адсутнасць неабходных лекаў у аптэках.

На працягу года ў 9,6% жыхароў краіны былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў атрыманні медыцынскіх паслуг, але не мелі магчымасці іх атрымаць. У якасці асноўных прычын недаступнасці медыцынскіх паслуг у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя названы вялікая чарга (45,7% выпадкаў) і адсутнасць неабходнага спецыяліста (36,2%), у недзяржаўных арганізацыях аховы здароўя — высокі кошт медыцынскіх паслуг (77,1%).

77,8% насельніцтва задаволена якасцю медыцынскіх паслуг, прадастаўленых у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Амаль кожны трэці жахыр краіны звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя. З іх 94,8% адзначылі задаволенасць якасцю атрыманых медыцынскіх паслуг.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:24.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2495
 
Ключевые слова:
Статистика Уровень жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме