https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя ў Беларусі пагоршылася, сведчыць чарговы даклад Freedom House


Праваабарончая арганізацыя Freedom House (ЗША) падрыхтавала даклад Nations in transit 2012, у якім ацэньвае сітуацыю з дэмакратыяй у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі.
Кажучы пра сітуацыю ў Беларусі, Freedom House зазначае, што націск на палітычную апазіцыю, які пачаўся ў перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года, атрымаў працяг і ў 2011 годзе. У прыватнасці падкрэсліваецца, што на сотні ўдзельнікаў пратэстаў аказваўся націск, іх затрымлівалі і прыгаворвалі да турэмнага зняволення. Апрача таго, летам 2011 года беларускі рэжым "адказаў празмерным прымяненнем сілы да ўдзельнікаў акцый маўклівых пратэстаў". Яшчэ адна хваля рэпрэсій пачалася, калі з-за палітычна матываваных прычын быў арыштаваны і затым асуджаны вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Для ацэнкі сітуацыі з дэмакратыяй Freedom House выкарыстоўвае сем параметраў, у тым ліку становішча грамадзянскай супольнасці, якасць выбарчага працэсу, становішча СМІ, узровень карупцыі.

Згодна з гэтымі параметрамі, да дэмакратычных краін Freedom House аднесла Македонію, Сербію, Чарнагорыю, Харватыю, да "гібрыдных рэжымаў" — Грузію, Малдову і Украіну, да аўтарытарных — Азербайджан, Беларусь, Кыргызстан, Расію, Туркменістан і Узбекістан. Пры гэтым, паводле ацэнкі праваабарончай арганізацыі, сітуацыя з правамі чалавека горшая, чым у Беларусі, толькі ў Туркменістане і ва Узбекістане.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:06.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2669
 
Ключевые слова:
Демократия Диктатура Двойные стандарты Права человека Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме