https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзіцячая смяротнасць у Беларусі зніжаецца на працягу 10 гадоў


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.
У Беларусі на працягу больш як дзесяці гадоў зніжаецца ўзровень дзіцячай смяротнасці (колькасць памерлых ва ўзросце да 1 года на 1 тыс. народжаных),

У 2011 годзе гэты паказчык знізіўся да 3,9 выпадку на 1 тыс. народжаных супраць 4 выпадкаў у 2010 годзе. Па ўзроўню дзіцячай смяротнасці Беларусь ушчыльную наблізілася да найбольш развітых краін свету, падкрэсліла прадстаўнік Белстата.

Паводле статыстычных даных, у мінулым годзе на грудным выкормліванні да трохмесячнага ўзросту знаходзілася 82,3 дзіцяці, якія дасягнулі ў гэтым годзе ўзросту аднаго года, да шасцімесячнага - 60,5 працэнта. Да 1 года на грудным выкормліванні знаходзілася 33,2 працэнта дзяцей.

У мэтах папярэджання захваральнасці дзяцей арганізацыі аховы здароўя штогод праводзяць прафілактычныя агляды дзіцячага насельніцтва. У 2011 годзе такія агляды прайшлі 1 млн. 804,3 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Для зніжэння захваральнасці на інфекцыйныя хваробы ажыццяўляюцца мерапрыемствы па правядзенню прафілактычных прышчэпак. У 2011 годзе прышчэпкі супраць адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі (АПК) атрымалі 98,8 працэнта дзяцей ва ўзросце да 1 года, туберкулёзу - 97,9 працэнта, коклюшу, дыфтэрыі і слупняку (АКДС) - 96,3 працэнта.

28 мая 2012, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.05.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2415
 
Ключевые слова:
Демография Детская смертность Прививки Профилактика Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме