https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Глядзім у заўтра!


У чацвер і пятніцу ў мінскім Палацы спорту пройдуць асноўныя мерапрыемствы з`езду Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны, якая сёння аб`ядноўвае ў сваіх радах больш за 480 тысяч юнакоў і дзяўчат.
Як вядома, БРСМ з’яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, таму нумарацыя з`ездаў саюза моладзі захаваная, па ліку гэты з`езд будзе 41-м.

У праграме першага дня моладзевага форуму — традыцыйнае ўрачыстае ўскладанне дэлегацыямі ўдзельнікаў з`езду вянкоў і кветак да помніка воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Перамогі. 8 снежня ў 19 гадзін адбудзецца прэзентацыя аднаго з самых яркіх праектаў валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца". У Палацы спорту пройдзе Х дабрачынны Nоn Stор марафон "Усе фарбы жыцця для цябе!" з удзелам зорак беларускай эстрады ў падтрымку дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай Беларускага дзіцячага хоспіса. Усе выручаныя ад продажу білетаў сродкі будуць адрасна накіраваны сямі цяжка хворым дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

9 снежня ў Палацы спорту адбудуцца асноўныя арганізацыйныя мерапрыемствы з`езду. У яго рабоце прымуць удзел 1000 дэлегатаў з усёй краіны, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб`яднанняў, ветэраны дзіцячага і моладзевага рухаў, замежныя госці. У фае Палаца спорту аўтары самых паспяховых творчых, тэхнічных, навуковых ідэй Рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі, прэзентуюць свае праекты дэлегатам і гасцям з`езду.

Старт моладзеваму форуму, галоўная задача якога падвесці вынікі дзейнасці арганізацыі за мінулыя тры гады і намеціць планы развіцця саюза на перспектыву, будзе дадзены 15-хвіліннай творчай прэзентацыяй асноўных напрамкаў дзейнасці ГА "БРСМ".

У ходзе пленарнага пасяджэння перад удзельнікамі з`езду выступіць першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Ігар Бузоўскі, дэлегаты з`езда і ўдзельнікі праектаў саюза моладзі.

Падчас пленумаў ЦК ГА "БРСМ" і ЦКК ГА "БРСМ", якія традыцыйна завяршаюць асноўныя мерапрыемствы з`езда, адбудуцца выбары складу Цэнтральнага камітэта, Цэнтральнай кантрольнай камісіі. Затым члены новага складу ЦК і ЦКК адпаведна абяруць першага сакратара, сакратароў Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ", старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА "БРСМ".

Чырвоная Змена

8 снежня 2011 года
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3551
 
Ключевые слова:
Белорусский Республиканский Союз молодёжи 41-й съезд Благотворительность Волонтёрство Культура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме