https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК БРСМ: "Напрамкі нашай работы застаюцца тымі ж, толькі атрымліваюць новую афарбоўку"


Чарговы з`езд самага масавага моладзевага аб`яднання краіны будзе мець свае асаблівасці. Пра тое, чым ён будзе адрознівацца ад папярэдніх і з якімі вынікамі падышла да яго арганізацыя, распавёў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі.
— З`езд сёлета вырашана правесці так, каб з аднаго боку прэзентаваць праекты і рашэнні, якія былі рэалізаваны на працягу апошніх трох гадоў, а з другога — у звыклай для маладых структуры і тэматыцы, — кажа Ігар Іванавіч. — Менавіта таму на гэты раз з`езд пройдзе ў Палацы спорту. Напачатку з`езда мы не будзем расказваць пра напрамкі нашай дзейнасці, якія сёння ў нас ёсць, а плануем прэзентаваць іх у выглядзе творчай візітоўкі, падрыхтаванай самімі маладымі людзьмі.

— На працягу года БРСМ рэалізуе шмат самых разнастайных праектаў. Якія з іх сёння хочацца прыгадаць?

— Запытаў у маладых заўсёды шмат і абмежаваць нашу дзейнасць 4-5 напрамкамі проста немагчыма. Вялікую колькасць праектаў мы аб`ядналі пад такім агульным напрамкам, як патрыятычнае выхаванне. Патрыятычная работа — гэта выхаванне сапраўднага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны. Вялікую ўвагу мы надаём другаснай занятасці. Прычым, мы не замыкаемся толькі на арганізацыі студэнцкіх і будаўнічых атрадаў. Сёння ў моладзі ёсць жаданне працаваць не толькі ў летні перыяд, але і ў вольны ад вучобы час. Зусім новы для нас напрамак — работа ў Інтэрнэце, па арганізацыі блогаў, сайтаў. Арганізацыя інтэрнэт-тэлебачання — гэта для нас ужо не проста планы, мы ўжо зрабілі першыя крокі. Не магу не адзначыць нашу культурную і спартыўную дзейнасць. Сталі традыцыйнымі і ўсімі любімымі такія мерапрыемствы, як "Залатая шайба", "Скураны мяч". Штогод з`яўляюцца і новыя праекты. Так, сёлета на "Славянскім базары ў Віцебску" мы прэзентавалі рэспубліканскі маладзёжны танцавальны праект "Агонь танца".

— Ваша арганізацыя — гэта паўмільёна членаў. Як вы можаце ацаніць гэтых людзей? Ці шмат сярод іх лідараў?

— Мы пастаянна ўдасканальваем формы работы па пошуку лідараў. Мы імкнёмся ствараць карпаратыўны дух арганізацыі, каб лідары самі да нас прыходзілі. Для нас важны кожны член арганізацыі. Калі гаворка ідзе пра грамадскае аб`яднанне членамі якога з`ўляюцца каля 10 чалавек, узнікае пытанне, а што яны могуць зрабіць? БРСМ — гэта паўмільёна чалавек, якія выражаюць інтарэсы пэўных слаёў насельніцтва. І нам важна, каб гэтыя людзі былі актыўнымі членамі нашай арганізацыі. На сёння адна з важных задач для нас не проста выявіць лідараў, але і дапамагчы ім развіць свае здольнасці і схільнасці.

— Апошнім часам актыўнае развіццё атрымаў валанцёрскі рух БРСМ. На самай справе ў нашай краіне так шмат юнакоў і дзяўчат, якія гатовы дапамагаць таму, хто мае ў гэтым патрэбу?

— Зараз часта можна пачуць выказванне, што моладзь ужо не такая, як раней, не так апрануты, не так ходзяць, не тыя песні спяваюць. Гэта няправільнае меркаванне. Маладыя і аптымістычныя члены БРСМ ажыццяўляюць праекты ў розных сферах — эканоміцы, культуры, адукацыі. Усе гэтыя гады моладзевая арганізацыя з`яўляецца актыўным удзельнікам важных дзяржаўных праграм. Абсалютная большасць актыўных, разумных і таленавітых маладых людзей глыбока разумеюць праблемы сучаснасці. Сённяшнім юнакам і дзяўчатам уласцівыя паняцці патрыятызму, любові да радзімы, павагі сямейных каштоўнасцяў. Нашым сённяшнім маладым пакаленнем можна ганарыцца. Яно яркае, цікавае, таленавітае. І таму не дзіўна, што, калі пачалі рэалізоўваць праект "Добрае сэрца", да яго далучылася шмат маладых людзей. І гэта не толькі студэнты, але і творчыя асобы, людзі працы, якія жадаюць дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе.

— БРСМ — гэта пераемнік камсамола. А калі параўнаць сённяшнюю саюзную моладзь і камсамольцаў мінулых гадоў?


— Камсамол — гэта пэўная ідэалогія. Мы, у сваю чаргу, заяўляем, што мы не палітычная арганізацыя, але разам з тым маем дакладную грамадзянскую пазіцыю. Мы даём магчымасць маладым праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, прымаць удзел у грамадскіх, палітычных мерапрыемствах. Мы зараз актыўна супрацоўнічаем з царквой і разам працуем над духоўна-маральным выхаваннем маладога пакалення. У часы камсамола — гэта ўвогуле было не дапушчальна. У той жа час фактычна ўсе напрамкі дзейнасці, якія рэалізуе БРСМ, — працяг найлепшых камсамольскіх традыцый. Толькі яны сёння атрымліваюць новае гучанне. Зараз актыўнае развіццё атрымліваюць самыя розныя моладзевыя цячэнні:  брэйк-данс, скейтбордзінг, графіці, велатрыял. Любая ініцыятыва маладых можа развівацца ў пазітыўным рэчышчы. Усё гэта адводзіць маладых ад курэння, наркаманіі, далучае да здаровага ладу жыцця. Так што напрамкі работы засталіся ранейшымі, толькі яны атрымалі новую афарбоўку пад уплывам патрабаванняў часу.

— Якія новыя праекты плануеце рэалізаваць у будучыні?

— Мы імкнёмся захаваць тыя мерапрыемствы, якія выклікаюць сапраўдную цікавасць у моладзі, удасканаліўшы формы іх правядзення. Будзем развіваць дзейнасць субкультур. Магчыма будзем з імі праводзіць нешта прынцыпова новае. Традыцыйнае мерапрыемства для сельскай моладзі — рэспубліканскі праект "Уладар вёскі". Мы плануем ініцыяваць аб правядзенні яго ў рамках "Дажынак". Будзем працягваць работу ў сетцы інтэрнэт і рэалізоўваць нашы планы па стварэнні інтэрнэт-тэлеканала. Праект "Сто ідэй для Беларусі". Нам хочацца, каб ён стаў традыцыйным і ахапіў усе моладзевыя ініцыятывы. Калі казаць коратка, старыя праекты будуць мадэрнізаваны, прыстасаваны да новых умоў. Так што работы будзе многа.

Святлана Сухарко
Чырвоная Змена, 8 снежня 2011
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3527
 
Ключевые слова:
Белорусский Республиканский Союз молодёжи Благотворительность 41-й съезд Волонтёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме