https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ніякай змены ўлады ў Беларусі ў 2012 годзе не прадбачыцца, але жыць прыйдзецца цяжэй, чым цяпер


Такі прагноз зрабіў астролаг Павел Глоба для Беларусі 13 снежня ў Мінску.
"2012 год па многіх паказчыках не прадбачыцца радасным. Другая яго палова прынясе другую хвалю сусветнага эканамічнага крызісу, якая будзе доўжыцца прыблізна тры-чатыры гады. На Беларусі гэта адаб`ецца значна менш, чым на заходніх краінах, бо тут ёсць моцная вертыкаль улады і заходняя сістэма дэмакратыі тут не дасягнула такога ўзроўню, як у Расіі. Таму ў Расіі будзе горш. У Беларусі пік крызісу чакаецца ў 2014—2015 годзе", — адзначыў Глоба.

Астролаг бачыць у другой хвалі крызісу, якую ён прадказвае, і станоўчыя бакі. "Нас чакае вельмі цікавы час. Эпоха застою нулявых скончылася. З 2012 года нам будзе цікава жыць, назіраць за навінамі. Гэта працягнецца да канца 2020 года", — расказаў Глоба.

У канец свету, які многімі абмяркоўваецца, ён не верыць. Астролаг называе ідэю канца свету "добрым бізнес-праектам". "Нам трэба чакаць больш зямных рэчаў, не самых радасных, але тых, якія не маюць дачынення да канца свету", — лічыць Глоба.

БелаПАН
13 снежня 2011
 
Дата публикации:13.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2637
 
Ключевые слова:
Гороскопы Прогнозы Павел Глоба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме