https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За 10 месяцаў у Беларусі ў ДТЗ загінулі 943 чалавекі


За 10 месяцаў 2011 года на дарогах Беларусі зарэгістравана 4.597 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі. Гэта прыкладна столькі ж, колькі і ў 2010 годзе. 943 чалавекі загінулі. Колькасць людзей, якія атрымалі ў ДТЗ траўмы і калецтвы, склала без малога 5 тысяч. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.
80% усіх ДТЗ учынены па віне вадзіцеляў. Большая частка дарожных трагедый адбываецца з-за перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху (846), парушэнняў правілаў праезду пешаходных пераходаў (530) і скрыжаванняў (439).

Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена больш за 44.000 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап`янення. Па віне нецвярозых вадзіцеляў 157 чалавек загінулі і 823 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У дзень інспектары дарожна-патрульнай службы прадухіляюць у сярэднім прыкладна 1.200 парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія ўчыняюцца пешымі ўдзельнікамі дарожнага руху. У выніку бестурботнасць пешаходаў стала прычынай 740 ДТЗ, у якіх кожны трэці пешаход загінуў. На бальнічныя ложкі трапілі 538 чалавек.

Амаль кожным дзявятым з ліку пацярпелых у ДТЗ былі дзіця ці падлетак ва ўзросце да 16 гадоў. Усяго ў выніку ДТЗ загінулі 32 дзіцяці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2011
 
Дата публикации:25.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2476
 
Ключевые слова:
Безопасность на дорогах Дорожно-транспортное происшествие Автокатастрофа Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме