https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску затрыманы заснавальнік НІСЭПД прафесар Алег Манаеў


У Мінску затрыманы заснавальнік Незалежнага інстытута эканамічных і сацыяльна-палітычных даследаванняў (НІСЭПД) Алег Манаеў.
Як паведаміў яго калега Аляксандр Сасноў, гэта адбылося сёння прыкладна ў 15.10 на плошчы Перамогі. Паводле слоў Саснова, ён пазваніў Манаеву па тэлефоне і той адразу паведаміў: "Мяне тут затрымлівае АМАП, шукае зброю і наркотыкі, хочуць некуды весці".

Месцазнаходжанне Манаева пакуль невядома. Паводле слоў Саснова, Манаеў накіроўваўся ў пасольства Польшчы ў Беларусі, дзе ў яго была прызначана сустрэча з паслом.
Як мяркуе Сасноў, затрыманне Алега Манаева адбылося ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у Беларусі супраць усіх і ўся".

У пасольстве Польшчы, якая старшынствуе ў ЕС, Манаеў павінен быў прадставіць на прэзентацыі вынік апошняга — вераснёўскага — даследавання НІСЭПД. Як паведаміў прэс-сакратар пасольства Павел Марчук, прэзентацыя ладзілася для замежнага дыпламатычнага корпуса і была прызначана на 15.30, аднак прыкладна за 15 хвілін да пачатку стала вядома аб затрыманні Манаева, і мерапрыемства давялося адкласці. Прэзентацыя будзе арганізавана "ў любы іншы зручны для Алега Манаева час", сказаў прэс-сакратар.

"Дыпламаты маюць права запрашаць любога чалавека, наша права — ведаць аб сітуацыі ў дзяржаве, у якой мы працуем. Мы запрасілі прафесара Манаева як шырока вядомага вучонага — не мы першыя, не мы апошнія. За чвэрць гадзіны да сустрэчы прафесара арыштоўваюць. Якая прычына для гэтага арышту? Не магу сабе ўявіць", — дадаў Марчук.

Варта зазначыць, што згодна з вераснёўскім нацыянальным даследаваннем НІСЭПД, давер беларусаў да кіраўніка дзяржавы за апошнія дзевяць месяцаў знізіўся ў два з паловай разу. Паводле звестак апытання, Аляксандру Лукашэнку давяраюць толькі 24,5% рэспандэнтаў, не давяраюць — 62,3%. Большасць апытаных таксама заявілі, што лічаць прэзідэнта вінаватым у эканамічным крызісе ў Беларусі.

НІСПД — найстарэйшы ў Беларусі недзяржаўны даследчы цэнтр, створаны ў лютым 1992 года групай вучоных, журналістаў, палітыкаў і бізнесменаў.

Асноўнымі відамі дзейнасці НІСЭПД з`яўляюцца: даследаванні ў сферы сацыялогіі, эканомікі і паліталогіі; інфармацыйна-кансультатыўная дзейнасць; правядзенне канферэнцый і семінараў; выдавецкая дзейнасць; прафесійны трэнінг.

Да ліпеня 2006 года НІСЭПД узначальваў доктар сацыялагічных навук, прафесар Алег Манаеў. У красавіку 2005 года інстытут быў ліквідаваны па рашэнні Вярхоўнага суда Беларусі і пазней зарэгістраваны ў Літве як грамадская ўстанова. Зараз дырэктарам інстытута з`яўляецца доктар філасофіі Альгірдас Дзегуціс.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:06.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3866
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме