https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


43 гады таму, праз 30 гадоў пасля вызвалення, Мінску было прысвоена званне Горада-героя


Мінск стаў дзевятым горадам-героем у СССР, ён чакаў сваёй зоркі роўна 30 гадоў.
26 чэрвеня 1974 года быў падпісаны ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску звання Горад-герой.

На кадрах архіўнай хронікі зафіксаваны ўрачысты мітынг у Мінску, які прайшоў з нагоды прысваення гораду звання героя. На плошчы Леніна, перад Домам ураду ў першых шэрагах стаяць ветэраны вайны — яшчэ зусім ня старыя дужыя людзі, з баявымі ордэнамі.



Перад прысутнымі на плошчы пад праліўным дажджом выступае першы сакратар ЦК кампартыі БССР Пётр Машэраў. Тое, што Мінск усё-ткі атрымаў гэта званне — яго заслуга. Многія гады пытанне аб прысваенні Мінску звання Горада-героя заставалася падвешаным у паветры.

Першыя званні герояў гарады СССР — Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса, атрымалі яшчэ ў 1945 годзе. Мінску, у цэнтры якога пасля вызвалення было не больш за 70 цэлых будынкаў, гэтага звання давялося чакаць доўга.

У афіцыйнай ваеннай гістарыяграфіі былі пытанні да мінскага падполля, дзейнічаўшага ў горадзе ў гады вайны. Мінскія падпольшчыкі афіцыйна былі прызнаныя героямі супраціву толькі ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Да гэтага дачыненне да іх дзейнасці было дваістым, таму і пытанне з прысваеннем звання Мінску рэспубліканскія ўлады лічылі за лепшае не падымаць.

Калі Пётр Машэраў стаў першым сакратаром ЦК кампартыі БССР, ён зноў падняў пытанне аб прысваенні Мінску ганаровага звання. І вось ў 1974 годзе горад стаў героем.

Выступаючы на ўрачыстым мітынгу перад ветэранамі і жыхарамі Мінска Пётр Машэраў адзначыў, што "зорка Героя на сцягу Мінска — гэта і ваша зорка".

Sputnik,  26 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:26.06.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2031
 
Ключевые слова:
Мінск Город-герой Великая отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме