https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сербія стане пачэсным госцем на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы


Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Гасцямі выстаўкі стануць чатыры сербскія пісьменнікі. Пройдуць творчыя сустрэчы з вядомым сербскім празаікам Горанам Петравічам, Даянай Лазаравіч - перакладчыцай на сербскую мову зборніка Максіма Багдановіча "Вянок", а таксама сербска-беларуская літаратурная сустрэча "Творчы і навуковы тандэм: Іван Чарота і Драган Лакічавіч".

Таксама ў праграме ўдзелу Сербіі запланавана выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі "Сербская літаратура ў Першай сусветнай вайне".

Наведвальнікі выстаўкі-кірмашу змогуць азнаёміцца з кнігай Нэвены Вітошавіч-Чэкліч "Чырвоныя кветкі Косава поля", выданнем "Беларусы пра Сербію і Югаславію".

Будуць прадстаўлены пераклад на рускую мову твораў св. Савы Сербскага "Студенички типик" і "Житие св. Сименона".

Падборкі беларускай паэзіі можна будзе знайсці ў сербскім часопісе "Повелья". Таксама наведвальнікам выстаўкі прадставяць сербскія выпускі часопісаў "Маладосць", "Полымя", "Нёман" і газеты "Літаратура і мастацтва".

У Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны сербскай літаратуры. Беларускі бок таксама падрыхтаваўся да таго, што Сербія з`яўляецца ў гэтым годзе пачэсным госцем.

На выстаўцы адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы "Пясочны гадзіннік лёсу" і вершаў сербскіх паэтаў "Залаты воз".

Пачэснымі гасцямі выстаўкі ў розныя гады былі Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя, Германія, Венесуэла, Кітай, Арменія, Вялікабрытанія.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход свабодны.

20 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:731
 
Ключевые слова:
Почётный гость Книжная выставка-ярмарка Сербия Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме