https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінчане святкуюць Дзень пагранічніка ў парку Горкага


У гонар свята ў парку прайшоў канцэрт, а госці паўдзельнічалі ў спаборніцтвах і паспрабавалі пагранічную палявую кухню.
Святочныя гулянні ў гонар Дня памежніка праходзяць у сталічным парку культуры і адпачынку імя Максіма Горкага ў нядзелю.

Увесь дзень у парку працуюць забаўляльныя зоны, праходзяць спаборніцтвы і канцэрты: выступіў і ўзорна-паказальны аркестр Інстытута пагранічнай службы і роты ганаровай варты.

"Гісторыя нашай службы поўная прыкладамі гераічных подзвігаў пагранічнікаў, якімі мы па праву ганарымся. Але яна таксама поўная прыкладамі аховы мяжы грамадзянамі краіны. Тут сабраліся жыхары Мінска, іншых гарадоў і вёсак, каб падтрымаць і павіншаваць пагранічнікаў — святкуем разам і мяжу ахоўваем таксама разам", — перадае словы намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Уладзіміра Маісеенкі прэс-служба ДПК.

Пляцоўку падзялілі на 14 тэматычных зон, на кожнай з якіх прайшлі відовішчныя выступы: напрыклад, кінолагі дэманстравалі навыкі сваіх верных чацвераногіх сяброў, прайшоў паказ прыёмаў рукапашнага бою, а таксама рэканструкцыя сапраўднага рыцарскага бою.

На выставе госці свята могуць убачыць сучасныя ўзоры авіяцыйнай тэхнікі пагранічнікаў, форменнага абмундзіравання, плавальных сродкаў і зброі. А ў гастразоне — прадэгуставаць пагранічную палявую кухню.

Мінск 27 мая 2018
Sputnik
 
Дата публикации:27.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
День пограничника Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме