Курс валютпокупкапродажа
USD364.77366.63
EUR419.47422.82
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Вобраз каня ў мастацтве XVII-XXI стагоддзяў прадставіць выстава ў НММ


Больш за 200 твораў еўрапейскіх, беларускіх, рускіх мастакоў XVII-XXI стагоддзяў склалі выставу "Equos. Koń. Конь" з калекцый Музея Паўднёвага Падляшша (Бяла-Падляска, Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Як паведамілі ў НММ, выстава пройдзе з 15 чэрвеня па 26 жніўня.

Экспазіцыя прызначана пазнаёміць гледача з тэмай каня ў выяўленчым (жывапіс, скульптура, арыгінальная і друкаваная графіка) і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Яна дазволіць прадэманстраваць, як мастакі розных эпох, мастацкіх школ, стыляў і напрамкаў інтэрпрэтавалі вобраз каня ў розных жанрах мастацтва – ад батальных сцэн да пейзажа, якія ў рамках выставы складаюцца ў адзіны іпічны жанр (ад грэчаскага hippos – конь).

Выстава "Equos. Koń. Конь" стане своеасаблівай прэзентацыяй Музея Паўднёвага Падляшша і прадоўжыць традыцыю цеснага плённага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея, пасольства Польшчы ў Беларусі і Польскага інстытута ў Мінску.

На працягу апошніх гадоў у музеі адбыліся шматлікія выставачныя праекты, арганізаваныя па ініцыятыве і пры падтрымцы польскіх партнёраў. У іх ліку "Майстры польскага малюнка" з калекцый Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (2017), "Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны" з калекцыі Нацыянальнага музея ў Кракаве (2017), "Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс" (2017), "Радзівілы: лёсы краіны і роду" (2017).

13 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Падляшша Сувалкі Беласток Художественный музей Выставка "Equos.Koń.Конь" Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме