Курс валютпокупкапродажа
USD371.39373.09
EUR420.71423.76
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Выстава мастака Эдуарда Мацюшонка прапануе адправіцца ў падарожжа па гістарычнай Беларусі


Выстава "Радзіма. Рэканструкцыя" мастака Эдуарда Мацюшонка адкрылася 7 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Экспазіцыю пачынае тэматычная падборка "Каўчэг": расказ аб доме, дзе мастак нарадзіўся, дзе пачаў пазнаваць свет. Тут жа Эдуард Мацюшонак прадставіў і генеалагічнае дрэва.

"Калі я пачаў разумець сувязь з бацькоўскім домам, сваёй вёскай, стаў адчуваць і сувязь са сваёй радзімай, яе гісторыяй. Так з`явіліся работы-рэканструкцыі, на якіх паказаны многія архітэктурныя будынкі, цяпер страчаныя", - расказаў мастак.

Карціны Эдуарда Мацюшонка даюць магчымасць гледачу адправіцца ў падарожжа па гістарычнай Беларусі. Гістарычная тэма - адна з асноўных у творчасці мастака. Карціны звязаны з дынастыямі выдатных асоб Беларусі: Храптовічамі, Плятэрамі, Багдановічамі, Козела-Паклеўскімі, Любанскімі і інш. Кожны з іх прадстаўлены ў кантэксце сваёй вялікай спадчыны. Выстава глыбока раскрывае сутнасць паняцця радзімы - ад свайго роднага дома, дзе нарадзіўся і вырас, да спадчыны краіны.

У экспазіцыі з 31 карціны і работы, прысвечаныя гісторыі Вілейшчыны, дзе мастак жыве і працуе. Цесная сувязь з продкамі, любоў да дома, які мастак называе каўчэгам, - гэтыя тэмы прысутнічаюць амаль у кожным палатне. Яны напоўнены глыбокімі філасофскімі разважаннямі аўтара і вельмі блізкія гледачу.

Эдуард Мацюшонак нарадзіўся ў вёсцы Мнюта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мастак прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных выставах, прайшло больш за 30 персанальных выстаў як у Беларусі, так і за мяжой.

Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.

8 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Эдуард Мацюшонак Живопись Искусство Мінск Выставка Реконструкция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме