https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі дае адказ на канкрэтныя практычныя пытанні


Аб гэтым расказаў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Уладзімір Арчакоў.
"Канцэпцыя нацэлена на практычную дзейнасць. Яна дае зразумелыя адказы спецыялістам на канкрэтныя практычныя пытанні, а таксама дае адказы з пункту гледжання тэорыі і навукі. Распрацоўка тэзісаў канцэпцыі вялася на працягу апошніх трох гадоў. Важна, што ў распрацоўцы Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі ўдзельнічалі спецыялісты-практыкі ў гэтай сферы і вучоныя", - расказаў Уладзімір Арчакоў.

Ён падкрэсліў, што забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі павінна стаць звычайнай справай. Усе суб`екты праваадносін павінны ўдзяляць увагу рызыкам у гэтай сферы, іх дзеянні павінны быць узгоднены ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

Пры распрацоўцы Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі ў Беларусі ўлічваўся міжнародны вопыт. Як адзначыў Уладзімір Арчакоў, існуюць два падыходы ў гэтым напрамку: барацьба з кіберзлачыннасцю і абарона сферы сэнсаў.

"Для Беларусі важна абараняць сферу сэнсаў, таму мы прытрымліваемся менавіта такой мадэлі. У канцэпцыі вылучаны тры напрамкі ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: сфера сэнсаў, абарона інфармсетак і абарона інфармрэсурсаў", - падкрэсліў Уладзімір Арчакоў.

На думку намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі проціпаставіць фэйкавым навінам неабходна больш дакладную і пазітыўную інфармацыю ў афіцыйных СМІ.

Дакумент распрацоўваўся, зыходзячы з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце. У канцэпцыі адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы і ўяўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў: маніпуліраванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцей, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.

18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Суверенитет Информационная безопасность СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме