https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 22 красавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 253 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 красавіка

У 1919 годзе польскія войскі занялі Вільню.

Хто нарадзіўся 22 красавіка

1961 год: Алена Спірыдовіч, дыктар беларускага тэлебачання.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Імануіл Кант, пісьменнік Уладзімір Набокаў і Уладзімір Ленін.

22 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Вадзіма і пакутніка Яўпсіхія Кесарыйскага.

Лічылася, што сон, які прысніўся ў ноч на 22 красавіка, спраўдзіцца праз 40 дзён. Розныя падзеі, якія адбываюцца ў сне, атрымлівалі тое ці іншае тлумачэнне: так, калі прысніўся вожык, у доме будзе сварка, а калі ў сне вы ўзбіваеце масла – да грошай.

Калі ўжо квітнеюць дзьмухаўцы, гэта значыць, пачалася сапраўдная вясна.

Sputnik, 22 красавіка 2019
 
Дата публикации:22.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:519
 
Ключевые слова:
Календарь Апрель Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме