https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 ліпеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.
У гэты дзень святкуецца Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.
1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П`ер Кардэн.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.

Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор`е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

Sputnik, 7 ліпеня 2019
 
Дата публикации:07.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:90
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Июль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме