https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Канцэрты на балконе і спектаклі ў дворыку: новыя арт-праекты адкрываюць летні сезон у Гродне


Канцэрты на балконе і спектаклі ў дворыку - аб навінках летняга сезона ў рэгіёне паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродна вяртаецца арт-праект ад абласной філармоніі, які палюбіўся гараджанам і гасцям горада.

Канцэрты на балконе дома нумар 15 па вуліцы Савецкай, што сталі адной з адметных асаблівасцей культурнага жыцця горада, аднаўляюцца з 9 чэрвеня. Кожны аўторак у 18.00 артысты філармоніі будуць спяваць і іграць для гледачоў. Па серадах музыка будзе гучаць і ў дворыку музея гісторыі рэлігіі - гэта чарговы арт-праект ад філармоніі пад назвай "Серада музычная".

Новую форму работы апрабуе Гродзенскі абласны тэатр лялек. 6 чэрвеня гледачоў запрашаюць у летні амфітэатр ва ўнутраным дворыку на паказ спектакля "Казкі Пушкіна". Новы сезон у тэатры адкрываецца сёння адноўленым спектаклем "Магічнае люстра пана Твардоўскага".

Гродзенскі абласны драмтэатр адкрые летні тэатральны сезон 4 чэрвеня спектаклем паводле п`есы Аляксандра Астроўскага "На ўсякага мудраца даволі прастаты". Слонімскі драмтэатр плануе пачаць паказы спектакляў у другой дэкадзе чэрвеня. Гродзенская капэла запрашае гледачоў 11 чэрвеня на канцэрт камернага аркестра ў Лютэранскай кірсе.

"У тэатрах і канцэртных арганізацыях вобласці прымаюцца ўсе неабходныя меры дэзынфекцыі. На мерапрыемства прадаецца абмежаваная колькасць білетаў, каб выканаць нормы сацыяльнага дыстанцыравання", - расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У штатным рэжыме працуюць і музеі рэгіёна. Можна наведваць іх у індывідуальным парадку альбо невялікімі групамі. Ва ўсіх музеях ёсць аўдыягіды. Акрамя таго, у некаторых музеях для зручнасці наведвальнікаў размешчаны QR-коды, што дае магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй без экскурсавода.

3 чэрвеня 2020, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Гродна Эпидемия Коронавирус Слонім Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме