https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі датэрмінова сямейным капіталам скарысталіся ўжо больш за 16 тыс. сем`яў


Пра гэта заявіла начальніца упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
"Праграма сямейнага капіталу прадоўжана да 2024 года ўключна. Акрамя таго, значнай навацыяй з`яўляецца пашырэнне напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання (да дасягнення дзіцем 18 гадоў). Адзін з іх - паляпшэнне жыллёвых умоў для тых, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу. Прычым варыянты розныя - набыццё жылля, пагашэнне запазычанасці па выдадзеных крэдытах. Другі напрамак - атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Гэта прадугледжвалася і раней, але цяпер пашырана за кошт стаматалагічных паслуг, якія могуць быць атрыманы любым членам сям`і. Трэці - атрыманне вышэйшай адукацыі першай ступені таксама любым членам сям`і", - расказала Марына Арцёменка.

На сённяшні дзень сямейны капітал назначаны ў Беларусі больш як 85,5 тыс. шматдзетных сем`яў. "Прынята ўжо больш за 16 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. З іх 94 працэнты - на паляпшэнне жыллёвых умоў", - адзначыла начальнік упраўлення.

Марына Арцёменка падкрэсліла, што вынікі пяцігадовай праграмы сямейнага капіталу паказалі яе эфектыўнасць. "За пяць гадоў колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, павялічылася на 40 працэнтаў", - дадала яна.

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Семейный капитал Соцзащита в Беларуси Досрочное использование Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме