https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 верасня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 105 дзён.
Сёння нарадзіўся беларускі паэт Максім Танк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 верасня

У 1590 годзе Лідзе было нададзена магдэбургскае права.
У 1605 годзе адбылася бітва пры Кірхгольме, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам Янам Каралем Хадкевічам нанесла паразу шведам.
У 1794 годзе Расійскія войскі пад камандаваннем Аляксандра Суворава пры Крупчыцы разбілі атрады Рэчы Паспалітай.
У 1939 годзе Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну.
У 2008 годзе футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) першым з беларускіх каманд згуляў матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць каманды "Рэал" (Мадрыд).

Хто нарадзіўся 17 верасня

1774 год: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі.
1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
1907 год: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.
1912 год: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч.
1949 год: Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі навуковец Канстанцін Цыялкоўскі і амерыканскі пісьменнік Кен Кізі.

17 верасня ў народным календары

Праваслаўная царква 17 верасня ладзіць свята ў гонар абраза Божай Маці "Неапалімая купіна". Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Вавілы. У народзе казалі: "Як прыйшоў Вавіла — мужык робіць свята вілам".

Каб уберагчыся ад нячыстай сілы, трэба было праверыць, ці добра стаяць стагі, а таксама паварушыць сена віламі, бо ў ім, па народных павер`ях, маглі схавацца нячысцікі. Таксама ў гэты дзень вілы вастраць і ўвогуле рамантуюць сельскагаспадарчыя прылады. 

Дождж у гэты дзень прадракаў сухую восень. Але калі ён прайшоў хутка і зямля прасохла – наступныя дні будуць нянасныя.

Sputnik, 17 верасня 2020
 
Дата публикации:17.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Сентябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме