https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы састаў, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам — Днём мытніка


Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.
«Ваша ведамства з’яўляецца важным звяном у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, эфектыўна процідзейнічае кантрабандзе і трансгранічнай злачыннасці, дапамагае фармаванню спрыяльных умоў для міжнароднага гандлю, транзітнай прывабнасці і пашырэння дзелавых сувязяў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым зладжаная праца вялікага і дружнага калектыву, добразычлівасць, кампетэнтнасць і вернасць абавязку забяспечаць выкананне ўсіх пастаўленых дзяржавай задач.

Асаблівыя словы падзякі кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам мытнай службы, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне эканамічных інтарэсаў нашай Радзімы.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў.

Звязда, 20 верасня 2020
 
Дата публикации:20.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:211
 
Ключевые слова:
Профессиональные праздники Таможня Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме