https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 кастрычніка 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.
У гэты дзень у 1887 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік и грамадскі дзеяч Цішка Гартны, вядомы як аўтар першага беларускага рамана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка

У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з менскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
У 1990 годзе гораду Горкі была вернута назва Ніжні Ноўгарад.

Хто нарадзіўся 23 кастрычніка

1816 год: Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі пісьменнік і даследчык фальклору.
1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст.
1887 год: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
1968 год: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая

Таксама сёння нарадзіліся французская актрыса Сара Бернар, італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары.

23 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры.

На Еўлампея па месяцы варажылі пра надвор`е. У народзе казалі: "На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам". Лічылася, што калі месяц "глядзіць" на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе бруд і слізота.

Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.

Sputnik, 23 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:23.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Октябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме