https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шасцімятровы бронзавы шпіль увянчаў капліцу роду Ажэшка ў Драгічынскім раёне


На капліцу-пахавальню роду Ажэшка ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна ўсталявалі шасцімятровы шпіль, паведаміла начальніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Праневіч.
Неагатычная капліца з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю II катэгорыі, гэта частка сядзібна-паркавага ансамбля XIX стагоддзя. У мінулым лістападзе на аб’екце былі пачаты супрацьаварыйныя работы, каб не дапусціць далейшага разбурэння славутасці.

«Тады са сродкаў абласнога суботніка было выдзелена Br50 тыс. Рэстаўратары ачысцілі дах ад абломкаў, знізілі нагрузку на звод і прыкрылі яго ад ападкаў. У гэтым годзе паступілі Br200 тыс. з раённага бюджэту і Br348,5 тыс. з Фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Вызначылі за гэтыя грошы аднавіць звод даху і дах, франтон і бакавыя вежкі», — распавяла Іна Праневіч.

Скончыць намечаныя работы на верхнім ярусе плануецца да канца лістапада. Зараз спецыялісты займаюцца пакрыццём даху меддзю — менавіта гэты дахавы матэрыял пры будаўніцтве капліцы выкарыстаў архітэктар Францішак Яшчолд. Літаральна 27 кастрычніка там усталявалі цэнтральны шасцімятровы шпіль. Каваныя элементы на ім — аўтэнтычныя. Іх знялі з роднага шпіля падчас ачысткі даху.

«Плануем прадоўжыць работы ў 2021 годзе. Хочам аднавіць фасад будынка, ганак, вадасцёкавую сістэму, прывесці ў парадак падмурак. Наступны этап — ужо ўнутраныя работы, — адзначыла субяседніца. — У будучыні гэта будзе халодная экспазіцыя, не асвятляемая. Тым не менш мы зможам вадзіць туды экскурсіі, невялікія групы турыстаў».

Землі ў вёсцы Закозель сталі належаць палескай галіне роду Ажэшка з XVIII стагоддзя. У наступным стагоддзі праведзены сур’ёзныя работы па ўладкаванні сядзібы: быў пабудаваны дом і парк плошчай каля 30 га. Капліцу-пахавальню пабудавалі ў 1839–1949 гадах. У яе склепе былі пахаваны некалькі прадстаўнікоў роду Ажэшка, парэшткі якіх знайшлі падчас археалагічных раскопак у 2009 годзе. Тады ж былі знойдзеныя дэталі інтэр’еру, драўляныя і гіпсавыя статуі, бронзавае ліццё, фрагмент слуцкага пояса і іншыя артэфакты.

Звязда, 29 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:29.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Закозель Драгічын Эліза Ажэшка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме