https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае падрыхтоўку да конкурсу «Маладыя таленты Беларусі»


Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале арганізатараў.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае падрыхтоўку да Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».

«Як і было абяцана, па шматлікіх просьбах юных музыкаў, іх бацькоў і педагогаў пачынаецца падрыхтоўка да самага папулярнага музычнага радыёконкурсу краіны “Маладыя таленты Беларусi”», — гаворыцца ў публікацыі.

У гэтым годзе радыёконкурс юбілейны, таму арганізатары пастараюцца зрабіць яго асаблівым.

«Сачыце за Telegram-каналам Беларускага радыё: тут у першую чаргу будуць размяшчацца навіны конкурсу, становішча, склад журы, імёны фіналістаў і пераможцаў, а таксама шмат рознай цікавай і карыснай інфармацыі», — адзначылі арганізатары.

Звязда, 21 лютага 2021
 
Дата публикации:21.02.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:274
 
Ключевые слова:
Конкурс Беларускае радыё Музыка "Молодые таланты Беларуси"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме